Паліцыя Бангладэш арыштавала чатырох чалавек, улучна з мусульманскім рэлігійным дзеячам, у зьвязку са сьмерцю дзяўчыны, якая памерла пасьля публічнага пакараньня. Чатырнаццацігадовую дзяўчыну абвінавацілі ў сувязі з жанатым мужчынам. Пасьля гэтага вясковы суд прысудзіў ёй у адпаведнасьці з законамі шарыяту 100 удараў плёткай, пасьля чаго яна і памерла.
Летась Вярхоўны суд забараніў мясцовым судам прымаць рашэньні паводле шарыяцкіх законаў, аднак у вёсках законы шарыяту яшчэ пераважаюць.
Летась Вярхоўны суд забараніў мясцовым судам прымаць рашэньні паводле шарыяцкіх законаў, аднак у вёсках законы шарыяту яшчэ пераважаюць.