Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну адмаўляецца яшчэ раз балятавацца


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех заявіў, што ня будзе болей балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. У выступе ў парлямэнце ён заявіў, што адклікае папраўкі да канстытуцыі, якія дазволілі б яму стаць пажыцьцёвым прэзыдэнтам. Салех таксама падкрэсьліў, што ня будзе дамагацца абраньня на гэтую пасаду свайго сына, у чым прэзыдэнта абвінавачвалі праціўнікі.

Емэнская апазыцыя плянуе сёньня правесьці масавую дэманстрацыю з патрабаваньнем адстаўкі Салеха.
XS
SM
MD
LG