Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch паведаміла пра сакрэтныя турмы ў Іраку


Праваабрончая арганізацыя Human Rights Watch зьвінаваціла ўлады ў Іраку ў тым, што сілы бясьпекі ўтрымліваюць сакрэтныя турмы на паўднёвым захадзе Багдаду.

Паводле праваабаронцаў, ў лістападзе летась ірацкія ўлады прывезьлі каля 300 вязьняў у сакрэтную турму на вайсковай базе. Human Rights Watch спасылаецца на запісаныя праваабаронцамі інтэрвію і ўрадавыя дакумэнты. Паведамляецца і пра катаваньні вязьняў.

Human Rights Watch заклікала ірацкія ўлады закрыць сакрэтныя турэмныя ўстановы альбо перадаць іх пад кантроль дзяржаўнай юрысдыкцыі. Намесьнік міністра юстыцыі Буша Ібрагім заявіў журналістам, што ў Іраку няма ніякіх сакрэтных турмаў.
XS
SM
MD
LG