Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks паведаміла пра "брудную радыяактыўную бомбу" "Аль-Каіды"


Дакумэнты, апублікаваныя сайтам WikiLeaks, паведамляюць пра спробу тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Каіда” сабраць матэр’ялы для вырабу гэдак званай радыяактыўнай “бруднай бомбы”.

Паводле апублікаванай на WikiLeaks амэрыканскай дыпляматычнай перапіскі кіраўнікі сілаў бясьпекі паведамлялі НАТО ў 2009 годзе, што “Аль-Каіда” плянавала праграму для вытворчасьці “самаробнага бруднага радыяактыўнага выбуховага прыстасаваньня”.

У тэксьце апісаныя падрабязнасьці затрыманьня на мяжы Казахстану і Расеі грузавога цягніка з матэр’яламі збройнага тыпу, а таксама пра спробу дылера у Лібане прадаць матэр’ялы, скрадзеныя з Чарнобыльскай АЭС.
XS
SM
MD
LG