Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ Меншчыны прапішацца ў Ратамцы


Падразьдзяленьне міліцыі спэцыяльнага прызначэньня Ўпраўленьня ўнутраных спраў Менаблвыканкаму неўзабаве атрымае новую прапіску і будзе базавацца ў пасёлку Ратамка, побач з цэнтрам коннай падрыхтоўкі.

Начальнік міліцыі Менскага аблвыканкаму Іван Саўчыц паведаміў, што цяпер ідзе фармаваньне падразьдзяленьня. Як заявіў міліцэйскі начальнік, ніякіх праблемаў з камплектацыяй няма.

Як паведамляе БелаПАН, рашэньне аб стварэньні новага падразьдзяленьня міліцэйскага спэцназу было прынятае кіраўніцтвам абласнога УУС напачатку студзеня 2011 году. Мяркуецца, што службу яно пачне несьці сёлета ў траўні і будзе складацца прыкладна з паўсотні байцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG