Ацаніць асобу Барыса Ельцына, якому 1 лютага споўнілася б 80 гадоў, мы папрасілі старшыню ВС 12 скліканьня Станіслава Шушкевіча.
Навумчык: Станіслаў Станіслававіч, як бы Вы ацанілі Ельцына як палітыка, як чалавека, і як бы вы маглі параўнаць яго зь цяперашнімі кіраўнікамі Расеі?
Шушкевіч: Перш за ўсё, гэта кіраўніцтва, якое сёньня, у адрозьненьне ад іншых дыктатур на прасторах СНД, называецца двухгаловай дыктатурай, спасылаецца на тое, што пры Ельцыне было ўсё дрэнна, а вось, як прыйшоў Пуцін, стала ўсё добра. Гэта звычайная зьява: калі той усё зрабіў для таго, каб наступіла паляпшэньне, вынікі гэтыя былі прысвоеныя няўдзячнымі насьледнікамі. Пры тым сам Ельцын вызначыў Пуціна як свайго пераемніка. І я б сказаў, што належнага такту, належных паводзінаў адносна Ельцына ў Пуціна не было і няма.
Цяпер, калі я сустракаюся ў Расеі з тымі, хто быў на з'ездзе народных дэпутатаў СССР у апазыцыі да тагачаснай камуністычнай улады, яны застаюцца ў апазыцыі і да гэтай улады, таму што гэта ўлада аўтарытарная, яна хоча зрабіць так, каб у Расеі было так, як у Беларусі, каб адміністратыўным рэсурсам можна было вырашаць любыя пытаньні. Паводле ацэнак прафэсіяналаў, сёньня гэтыя пытаньні адміністратыўным рэсурсам вырашаюцца працэнтаў на 70, а яны хочуць, каб былі ўсе 100.
Цяпер усе заўважылі, што пры Ельцыне ў Расеі дэмакратыі было значна болей, болей свабоды, у тым ліку мас-мэдыя. Ельцын сам мне нават казаў у Беларусі : я журналістаў не арыштоўваю. Ельцын час ад часу не заўважаў хто ёсьць хто сярод новых людзей, якія маглі да яго лоўка прыстасавацца. Іншага папроку ў бок Ельцына я б не прамовіў. І калі сёньня ў Расеі адбываюцца жудасныя рэчы, то я прыгадваю, што Ельцын не прыходзіў да ўлады, каб сказаць «мы будзем мачыць іх у сарціры»… Я гляджу, што зараз у Расеі людзі гінуць у такіх тэрактах, якія ў нармальная дзяржаве немагчымыя, бо там здагадваюцца ліквідаваць прычыны тэрарызму, а не іх выканаўцаў, якія і так самі сябе зьнішчаюць. Няма гэтай палітыкі, якая была ў Ельцына, я вельмі пра гэта шкадую.
Навумчык: Станіслаў Станіслававіч, Вы сустракаліся з Ельцыным, як кажуць, і «па-за пратаколам», і – як бы гэта далікатна сфармуляваць пытаньне , -- наколькі на яго ўплывала традыцыйная расейскай хвароба, якая…
Шушкевіч: Сяргей, я зразумеў вашае пытаньне. Ельцын ня мог бы стаць Ельцыным, не валодаючы мастацтвам піць гарэлку. Ён уздымаўся ў асяродзьдзі тых, у каго гэта было галоўным козырам. Ён умеў гэта рабіць, але часам абставіны былі такія, што крышку захапляўся гэтым. Але ў якім бы узвышаным ці падаўленым гарэлкай стане ён нібыў, ён не мяняў свайго стаўленьня да пытаньня, якое зь ім імкнуліся вырашыць. Сьведкам такога падыходу я быў не адзін раз. Я бачыў паводзіны людзей Назарбаева, якія замест чаю налівалі яму каньяк, хаця яго ахоўнік спрабаваў наліць менавіта чай, але паўтараю, Ельцын не мяняў сваіх поглядаў і нападпіпку.
Навумчык: Гаворачы з Шушкевічам пра Ельцына, нельга не прыгадаць гістарычныя Віскулі. Як бы, вярнуўшыся на 20 гадоў назад, Вы ацанілі яго ролю ў распадзе імрэрыі?
Шушкевіч: Мы забыліся, што Ельцын што гаварыў па нацыянальным пытаньні: бярыце свабоды колькі хочаце, колькі можаце ўзяць. І мне здаецца, што ажыўленьне пэўных нацыянальных аб'яднаньняў, нацыянальных суб'ектаў Расейскай Федэрацыі , напрыклад, Татарстану, адбылося дзякуючы Ельцыну. Сёньня гэта іншы край, калі там стаяць разумныя кіраўнікі і ўладкоўваюць свае стасункі ў межах Расейскай Федэрацыі. Але той уціск, што адбываецца зараз, гэта абсалютна ня тое, што было пры Ельцыне. І больш за тое. Ельцын і яго кіраўнік спраў Чубайс праводзілі вельмі лягічную палітыку спаборніцтва тых, хто прадстаўняў мясцовую ўладу і тых, хто прадстаўляў федэральную ўладу. Цяпер у Расеі пабудаваная піраміда. Расея пайшла па шляху аўтарытарызацыі рэжыму і гэта зусім ня тое, да чаго імкнуўся Ельцын і што рабіў. У тым асяродзьдзі, у якім знаходзіўся Ельцын, яму прыходзілася лавіраваць, ісьці напрамкі да дэмакратыі было немагчыма. Былі пэўныя прыпынкі, былі тармажэньні, але накірунак быў адназначны.
Навумчык: Станіслаў Станіслававіч, як бы Вы ацанілі Ельцына як палітыка, як чалавека, і як бы вы маглі параўнаць яго зь цяперашнімі кіраўнікамі Расеі?
Належнага такту, належных паводзінаў адносна Ельцына ў Пуціна не было і няма. .
Цяпер, калі я сустракаюся ў Расеі з тымі, хто быў на з'ездзе народных дэпутатаў СССР у апазыцыі да тагачаснай камуністычнай улады, яны застаюцца ў апазыцыі і да гэтай улады, таму што гэта ўлада аўтарытарная, яна хоча зрабіць так, каб у Расеі было так, як у Беларусі, каб адміністратыўным рэсурсам можна было вырашаць любыя пытаньні. Паводле ацэнак прафэсіяналаў, сёньня гэтыя пытаньні адміністратыўным рэсурсам вырашаюцца працэнтаў на 70, а яны хочуць, каб былі ўсе 100.
Ельцын не прыходзіў да ўлады, каб сказаць «мы будзем мачыць іх у сарціры»
Навумчык: Станіслаў Станіслававіч, Вы сустракаліся з Ельцыным, як кажуць, і «па-за пратаколам», і – як бы гэта далікатна сфармуляваць пытаньне , -- наколькі на яго ўплывала традыцыйная расейскай хвароба, якая…
Ельцын ня мог бы стаць Ельцыным, не валодаючы мастацтвам піць гарэлку.
Навумчык: Гаворачы з Шушкевічам пра Ельцына, нельга не прыгадаць гістарычныя Віскулі. Як бы, вярнуўшыся на 20 гадоў назад, Вы ацанілі яго ролю ў распадзе імрэрыі?
Расея пайшла па шляху аўтарытарызацыі рэжыму і гэта зусім ня тое, да чаго імкнуўся Ельцын і што рабіў