Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія: наступ цыклёну "Ясі"


Улады аўстралійскага штату Квінслэнд пачалі эвакуацыю насельніцтва з прычыны пагрозы новых паводак, якія можа выклікаць трапічны цыклон "Ясі". У зоне знаходжаньня "Ясі" пражываюць каля 250 тысяч чалавек. Аднак дамы давядзецца пакінуць толькі жыхарам найбольш небясьпечных раёнаў, якія апынуцца пад пагрозай затапленьня. Тым ня меней, паводле словаў прэм'ера штату Анны Блай, цыклён можа пагражаць жыцьцю тысячы людзей.

Каб вывезьці людзей з зоны магчымай бяды, авіяперавозчыкі адкрываюць дадатковыя рэйсы, таксама выкарыстоўваюцца гелікоптары.
XS
SM
MD
LG