Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што "асабліва ўстрывожаныя" пакараньнем сьмерцю Захры Бахрамі – грамадзянкі Нідэрляндаў іранскага паходжаньня. Яе павесілі ў суботу паводле абвінавачваньня ў захаваньні і продажы наркотыкаў. Прадстаўнікі Нідэрляндаў не былі дапушчаныя да Бахрамі.
46-гадовую жанчыну арыштавалі ў сьнежні 2009 году, калі ў часе візыту на радзіму яна брала ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях.
Паводле дадзеных Amnesty International, толькі ў 2009 годзе ў Іране пакаралі сьмерцю як найменей 388 чаклавек.