Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі асудзіў і ЗША


Беларускае зьнешнепалітычнае ведамства выступіла з заявай у сувязі з увядзеньнем ЗША санкцыяў адносна афіцыйнага Менска.

"Беларускі бок лічыць рашэньне ўрада ЗША аб увядзеньні абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь неабгрунтаваным і неправамерным крокам. Гэта рашэньне вяртае ў двухбаковыя адносіны фактар напружанасьці і недаверу.

Рашэньне Вашынгтона адкрыта парушае абавязацельства ЗША не ўжываць у адносінах да Рэспублікі Беларусь меры эканамічнага прымусу, якое было зафіксавана ў дзеючым Будапэшцкім Мэмарандуме 1994 года.

Мэтады ціску і прымусу зьяўляюцца абсалютна беспэрспэктыўнымі.

Мы пакідаем за сабой права на крокі ў адказ прапарцыянальнага характару.

Беларускі бок зноў падкрэсьлівае сваю прынцыповую зацікаўленасьць у падтрыманьні канструктыўных стасункаў з ЗША, якія адказваюць інтарэсам як Рэспублікі Беларусь, так і саміх Злучаных Штатаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG