Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: затрыманы ваенны злачынца


У Францыі затрыманы басьнійскі сэрб, абвінавачаны ў ваенных злачынствах. Паводле інфармацыі сэрбскай вайсковай пракуратуры, Міадраг Моміч зьмешчаны ў ізалятар пад Грэноблем. Ён хаваўся ў Францыі паводле сфальшаваных дакумэнтаў.

У часе басьнійскай вайны Моміч служыў у ваенізаваным атрадзе гэтак званых "скарпіёнаў" і ўдзельнічаў у відэаздымцы масавай расправы ў Срэбраніцы ў 1995 годзе. Тады былі забітыя амаль 8 тысяч мусульманаў.
XS
SM
MD
LG