Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: дзясяткі затрыманых пратэстоўцаў


У Маскве на Трыюмфальнай плошчы сотні людзей узялі ўдзел у санкцыянаваным мітынгу ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі - аб праве на свабоду сходаў.

Мітынгоўцы скандавалі: "Пуціна ў адстаўку!", "Свабоду палітзьняволеным!".

Арганізатар акцыі – ачольніца Маскоўскай Хэльсінскай групы Людміла Аляксеева заклікала мітынгоўцаў абараняць ня толькі свабоду сходаў, але і сумленныя выбары.

Адначасова на Трыюмфальнай плошчы меў прайсьці паралельны мітынг, які ладзіў адзін зь лідэраў руху "Іншая Расея" Эдуард Лімонаў. Міліцыя, аднак, затрымала 30 меркаваных удзельнікаў недазволенай акцыі.
XS
SM
MD
LG