Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Корбан зноў вырваўся з КДБ


Алег Корбан
Алег Корбан
Сёньня кіраўніка моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алега Корбана затрымалі супрацоўнікі КДБ. Пасьля дзьвюх гадзінаў допыту яго адпусьцілі.

Алег Корбан узначальваў выбарчы штаб Яраслава Раманчука па Менску. 19 сьнежня ён быў затрыманы і зьмешчаны ў турму КДБ.

7 студзеня ён быў выпушчаны з «амэрыканкі» на ўмовах падпіскі аб нявыезьдзе і неразгалошваньня таямніцы сьледзтва. Чаму вызвалілі – яму паведамлена не было. Алег Корбан застаецца ў статусе абвінавачанага ў справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня.

29 студзеня ў Менску Алег Корбан абраны старшынём моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG