Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самыя салідныя выданьні сьвету пра Беларусь турэмную


У гэтыя дні ў сувязі з магчымымі санкцыямі Захаду супраць беларускага кіраўніцтва назіраецца павышаная ўвага сусьветнай прэсы да Беларусі.

Сёньняшняе выданьне Financial Times публікуе артыкул свайго варшаўскага карэспандэнта пра перавод Уладзімера Някляева і Ірыны Халіп з турмы ў рэжым хатняга арышту.

Пра вызваленьне Някляева і Халіп з турмы піша таксама сёньняшняя International Herald Tribune. Газэта цытуе словы Някляева зь відэа аб ягоным пераводзе з турмы пад хатні арышт, зробленага карэспандэнтам нашай службы для нашага сайту. Выданьне таксама адзначае, што тры былыя кандыдаты ў прэзыдэнты і больш за 20 актывістаў выбарчай кампаніі далей застаюцца ў турме.

Сёньняшняе выданьне The Washington Post зьмяшчае артыкул амэрыканскіх сэнатараў Джона Кэры і Джо Лібэрмана, у якім яны падказваюць Вашынгтону і Брусэлю, якія захады супраць беларускага кіраўніцтва трэба прыняць у адказ на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі ў краіне і зьняволеньне палітычных апанэнтаў.

На мінулым тыдні артыкул пра патрэбу санкцыяў супраць Менску апублікавалі ў The Wall Street Journal кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Вялікабрытаніі і Нямеччыны, Уільям Гэйг і Гіда Вэстэрвэле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG