Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вырашае, што рабіць зь Беларусьсю


У Брусэлі ў 16.00 паводле менскага часу пачалася сэсія Рады Эўрапейскага зьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі. Беларускае пытаньне на парадку дня стаяла другім пунктам - пасьля Тунісу, аднак у апошнюю хвіліну галоўнай тэмай сэсіі сталі падзеі ў Эгіпце.

Чакаецца, што міністры замежных справаў краінаў ЭЗ ухваляць рашэньне аб санкцыях супраць беларускіх уладаў за недэмакратычныя выбары прэзыдэнта і разгортваньне хвалі рэпрэсіяў пасьля іх. ЗША маюць намер увесьці свае дадатковыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску адначасова з Эўразьвязам.

Такім чынам ЗША і Эўразьвяз зьбіраюцца выступіць з адзіным міжнародным пасланьнем на адрас беларускіх уладаў.

Сэсія праходзіць у закрытым рэжыме. Па яе выніках на 19.30 (менскага часу) плянавалася прэсавая канфэрэнцыя, аднак у сувязі са зьменамі ў парадку дня чакаецца, што яна адбудзецца пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG