Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты ў Эгіпце заклікаюць да ўсеагульнага страйку


Тысячы дэманстрантаў сабраліся ў цэнтры Каіру, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака.

Адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мухамад эль-Барадэй заклікаў Мубарака сысьці з прэзыдэнцкай пасады, якую ён займае цягам 30 гадоў і падкрэсьліў, што "перамены ў Эгіпце незваротныя". Дэманстранты таксама заклікалі да агульнага
страйку, у якім, яны спадзяюцца, возьме ўдзел "мільён чалавек". Паводле арганізатараў акцыі, гэты страйк можа пачацца ўжо сёньня.

Хваляваньні ў Эгіпце доўжацца ўжо шэсць дзён. За гэты час у сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі каля 150 чалавек
XS
SM
MD
LG