Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў хоча пераабрацца ў датэрміновых выбарах


Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сёньня ў звароце да народу абвясьціў аб датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у краіне.

Рашэньне Назарбаева зьявілася адразу пасьля таго, як Канстытуцыйны суд Казахстану адхіліў запрапанаваны парлямэнтам рэфэрэндум з пытаньнем аб працягу ягоных паўнамоцтваў да 2020 году.

Назарбаеў заявіў, што ён адмаўляецца ад ідэі рэфэрэндуму і прапануе правесьці датэрміновыя выбары прэзыдэнта, "нягледзячы на тое, што гэтым на два гады скарачаецца тэрмін яго цяперашніх ппаўнамоцтваў". Як галоўны аргумэнт на карысьць свайго рашэньня Назарбаеў высунуў тэзіс, што казахскае грамадзтва патрабуе ідэю, якая яго аб’яднала б, а ініцыятыва рэфэрэндуму гэтае грамадзтва якраз падзяліла.

Нагадаем, што ў канцы 2010 года ў Казахстане пачалася кампанія па зборы подпісаў у падтрымку рэфэрэндуму. Праз 16 дзён зборшчыкі подпісаў заявілі, што ў падтрымку правядзеньня рэферэндуму па падаўжэньні паўнамоцтваў Нурсултана Назарбаева падпісаліся больш за пяць мільёнаў казахстанцаў.

ЗША заклікалі ўлады Казахстану адмовіцца ад правядзення такога рэфэрэндуму. У часе сустрэчы зь міністрам замежных справаў Казахстану Канатам Саўдабаевым дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што рэфэрэндум будзе адыходам ад дэмакратыі.

70-гадовы Назарбаеў кіруе Казахстанам ужо болей за 20 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG