Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз асудзіў тэракты талібаў


Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан ушанавала памяць аўганцаў, загіблых у выніку нядаўніх двух тэрактаў, адказнасьць за якія ўзялі на сябе талібы.

У сваёй заяве Эштан рэзка асудзіла выбух у супермаркеце ў Кабуле ў пятніцу, ў выніку якога загінула сябра Незалежнай камісіі па правам чалавека Аўганістану Хаміда Бармакі разам з мужам і чатырма дзяцьмі.

Эштан таксама ўзгадала аб гібелі ў выніку тэракту віцэ-губэрнатара правінцыі Кандагар Абдулы Лаціфа Ашны.

У заяве адзначаецца, што такія напады “толькі ўмацоўваюць рашучасьць Эўразьвязу працягваць падтрымку аўганскаму народу і змагацца за іх правы, асабліва – жанчын і дзяцей”.
XS
SM
MD
LG