Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндзкі сэнат ухваліў "зацягваньне паясоў"


Верхняя палата ірляндзкага парлямэнту ўхваліла законапраект аб жорсткай бюджэтнай эканоміі, патрэбнай для атрыманьня макраэканамічнай дапамогі ад Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду. Дублін зьвярнуўся па міжнародную дапамогу для таго, каб пазьбегнуць патэнцыйнага дэфолту банкаўскай сыстэмы.

Плянаваны бюджэт прадугледжвае павелічэньне падаткаў і ўразаньне дзяржаўных выдаткаў.

Чакаецца, што эканамічны пакет бюджэтнай эканоміі набудзе юрыдычную моц у панядзелак.
XS
SM
MD
LG