У Судане больш за 99 адсоткаў з тых, што прынялі ўдзел у студзеньскім рэфэрэндуме аб самавызначэньні Паўднёвага Судану, выказаліся ў падтрымку яго незалежнасьці.
Такія афіцыйныя вынікі падліку галасоў былі абвешчаныя сёньня. Чакаецца, што аб незалежнасьці Паўднёвай Судану будзе абвешчана 9 ліпеня.
Сёньня на вуліцах галоўнага гораду поўдня Судану – Джубы – тысячы людзей сьвяткуюць новай дзяржавы, якая зьявіцца неўзабаве. Улады Судану раней заяўлялі, што прызнаюць любы вынік рэфэрэндуму. У дачыненьні паміж поўначчу і поўднем, аднак, застаецца шэраг нявырашаных пытаньняў. У іх ліку – праблемы мяжы і разьмеркаваньня даходаў ад продажу нафты.
Паўднёвыя раёны Судану засяляюць ў асноўным хрысьціяне і прыхільнікі традыцыйных культаў. На поўначы краіны пераважная большасьць насельніцтва – мусульмане.