Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгуначная катастрофа ў Нямеччыне


У Нямеччыне ў чыгуначнай катастрофе на паўночным усходзе краіны загінулі як найменей 10 чалавек, больш за 40 – параненыя, 18 зь якіх атрымалі сур'ёзныя цялесныя пашкоджаньні.

Паведамляецца, што ўчора ўвечары ва ўсходняй зямлі Саксонія-Анхальт таварны цягнік сутыкнуўся з пасажырскім. З рэек сышлі некалькі вагонаў пасажырскага цягніка.

Пасажырскі цягнік ехаў з Магдэбургу ў Хальбэрштадт.

Прычына аварыі высьвятляецца.
XS
SM
MD
LG