У Эгіпце акцыі пратэстаў працягваюцца, ня гледзячы на зьмены ва ўрадзе і ўвядзеньне камэнданцкай гадзіны. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
У Каіры, Александрыі, Суэцы дзесяткі тысяч людзей застаюцца на вуліцах. Пратэсты ахапілі і Паўночны Сінай.
Раней сёньня паліцыя і войскі адкрылів агонь, каб спыніць штурм будынку міністэрства ўнутраных спраў. Як найменей 5 дэманстрантаў былі параненыя, паведамляецца пра забітых трох чалавек.
У Александрыі паліцыянты таксама стралялі і ўжылі сьлезацечны газ. Цягам двух дзён у горадзе загінулі як найменей 20 чалавек.
У Эгіпце цягам 5-ці дзён ў часе масавых закалотаў загінулі дзесяткі чалавек. Паводле тэлеканала “Аль-Джазіра”, колькасьць забітых перавысіла 100 чалавек.