Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі пратэсту прайшлі ў Альжыры


Тысячы чалавек выйшлі на вуліцы ў Альжыры.

Антыўрадавыя пратэсты, натхнёныя прыкладам суседняга Тунісу, адбыліся у горадзе Бэджая на паўночным усходзе краіны.

Паводле арганізатараў, пратэстоўцы мірна прайшлі па вуліцах гораду, але за імі сачылі ўзмоцненыя сілы паліцыі.

У Альжыры ўрад хутка адрэагаваў на дэманстрацыі, зьвязаныя з павышэньнем коштаў у кріане: былі зьніжаныя кошты на цукар, алей, іншыя тавары першай неабходнасьці. Урад паабяцаў субсыдыі і новыя сацыяльныя ільготы жыхарам краіны.
XS
SM
MD
LG