Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце прызначаны новы віцэ-прэм'ер


У Эгіпце новым віцэ-прэм’ерам пасьля адстаўкі ўраду прызначаны Азмэд Шафік, былы міністар авіяцыі.

Раней сёньня склаў прысягу віцэ-прэзыдэнт Амар Сулейман, былы кіраўнік службы выведкі Эгіпту. Месца віцэ-прэзыдэнта было вакантным цягам усіх 30 гадоў кіраваньня прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Сёньня ўрад Эгіпту афіцыйна падаў у адстаўку пасьля ўчорашняга закліку Мубарака зрабіць гэта.

Акцыі пратэстаў у краіне не спыняюцца, ня гледзячы на зьмены ва ўрадзе і на ўвядзеньне камэнданцкай гадзіны. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Хосьні Мубарака. Дэманстрацыі працягваюцца ў Александрыі, Суэцы, пратэсты ахапілі і Паўночны Сінай.
XS
SM
MD
LG