Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША патрабуюць ад Пакістану вызваліць свайго дыплямата


ЗША заклікалі Пакістан тэрмінова вызваліць супрацоўніка амэрыканскага консульства ў Лагоры Рэйманда Дэвіса.

Ён быў затрыманы ў чацьвер паводле абвінавачваньня ў забойстве двух чалавек, якія напалі на ягоны аўтамабіль. Амэрыканецц заяўляе, што ён страляў у мэтах самаабароны. Напярэдадні суд пастанавіў пакінуць яго пад вартай да насупнага тыдня.

У заяве амбасады ЗША ў Ісламабадзе гаворыцца, што Дэвіс мае дыпляматычны статус, а таму ўтрымліваць яго пад вартай незаконна. Акрамя таго падкрэсьліваецца, што нападнікі былі ўзброеныя, і Дэвіс меў права страляць дзеля самаабароны.
XS
SM
MD
LG