Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах успомняць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў


Штомесячная акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў пройдзе ва ўрочышчы Курапаты 29 студзеня а 18-й гадзіне.

У акцыі плянуюць узяць удзел прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», стваранай Партыі БХД і аргкамітэту па стварэньні руху салідарнасьці «Разам».

«Удзельнікі акцыі запаляць сьвечкі ў памяць пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў», — паведаміла «Свабодзе» прадстаўніца БХД Валерыя Чарнаморцава.

«Натуральна, людзі згадаюць і тых, хто сёньня знаходзіцца за кратамі, бо пазьбегчы паралеляў з 37-м годам проста немагчыма», — адзначыла Чарнаморцава.

Акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў праводзяцца штомесяц ад 2007 году.

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадох карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек. У красавіку-траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзеныя парэшткі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырокавядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі». Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы ўчыняліся акты вандалізму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG