Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: павесілі апазыцыянэрку


У Іране пакараная сьмерцю жанчына, грамадзянка Ірану і Нідэрляндаў, якая ўдзельнічала ў антыўрадавых выступах у 2009 годзе. 45-гадовую Захру Бахрані прызналі вінаватай у кантрабандзе наркотыкаў з Нідэрляндаў і павесілі паводле выраку суду сёньня раніцай.

Дачка пакаранай заявіла, што абвінавачваньні супраць яе маці былі сфальшаваныя. Бахрані арыштавалі ў сьнежні 2009 году. Спачатку яе абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG