Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: хваляваньні працягваюцца


Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак абяцае адправіць урад у адстаўку і сфармаваць новы кабінэт. У першым cваім выступе за час хваляваньняў у краіне Мубарак назваў правільнымі дзеяньні сілаў бясьпекі супраць дэманстрантаў.

Паводле апошніх дадзеных, болей як 20 чалавек загінулі і сотні параненыя ў сутычках з паліцыяй у Каіры. Дзясяткі тысяч чалавек узялі ўдзел у пятніцу ў дэманстрацыях у Каіры, Александрыі, Суэце і іншых гарадах Эгіпту. Туды былі ўведзеныя войскі. Дзейнічае камэнданцкая гадзіна.

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта і правядзеньня рэформаў.
XS
SM
MD
LG