Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце пратэстоўцы штурмавалі тэлебачаньне


У цэнтры Каіру паліцыя і вайскоўцы прыпынілі спробу штурму будынку эгіпецкага дзяржаўнага тэлебачаньня. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

У Каіры працягваюцца антыўрадавыя акцыі, ня гледзячы на ўведзеную камэнданцкую гадзіну і сьцягваньне ў горад войскаў. Адбываюцца сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй. Была падпаленая штаб-кватэра кіроўнай партыі.

Хваляваньнямі ахопленыя каля паловы правінцыяў краіны.

Улады заблякававалі ў краіне доступ да інтэрнэту, амаль не працуе мабільная сувязь.

Былы кіраўнік МАГАТЭ, нобэлеўскі ляўрэат прэміі міру Мухамэд эль-Барадэй, які вярнуўся на радзіму, каб далучыцца да акцыяў пратэсту, знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Як найменей 8 чалавек загінулі ад пачатку акцыяў пратэсту, і каля тысячы чалавек арыштаваныя.

Дэманстарнты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака і правядзеньня рэформаў.

Заходнія лідэры заклікалі да спыненьня гвалту ў Эгіпце.
XS
SM
MD
LG