Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярданіі -- акцыі пратэсту


У сталіцы Ярданіі Амане і іншых гарадах краіны сёньня пасьля пятнічнай малітвы прайшлі дэманстрацыі пратэсту з заклікам правядзеньня палітычных і эканамічных рэформаў, а таксама з патрабаваньнем адстаўкі ўраду. У цэнтры Аману сабраліся каля трох тысяч чалавек, якія скандавалі лёзунгі ў падтрымку эгіпецкіх маніфэстантаў. Паводле паведамленьняў паліцыі, у акцыях пратэсту ў гарадах Ірбід і Карак ўзялі ўдзел каля двух тысяч чалавек.

Кароль Ярданіі Абдала другі паабяцаў правесьці ў краіне шэраг рэфрмаў.
XS
SM
MD
LG