Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 29 студзеня нафта пойдзе па трубе Адэса-Броды пастаянна


Пастаянныя пастаўкі нафты па трубаправодзе Адэса-Броды для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу пачнуцца з 29 студзеня. Аб гэтым паведаміў сёньня ў Гомелі першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімер Сямашка.

Як падае БЕЛТА, Сямашка прыняў удзел у пасяджэньні Гомельскага аблвыканкаму.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, танкер з азэрбайджанскай нафтай, якая будзе замяшчаць паводле свопавай дамовы вэнэсуэльскую нафту, ужо прышвартаваўся ў марскім порце. Як паведамлялася раней, у гэтым годзе паводле падобнай схемы плянуецца прапампаваць каля 4 млн. т вуглевадароднай сыравіны.

Закранаючы пытаньні работы на бліжэйшую пэрспэктыву буйных прамысловых прадпрыемстваў Гомельшчыны, якія ў значнай ступені вызначаюць эканоміку рэгіёну, і ў прыватнасьці МНПЗ, Уладзімер Сямашка адзначыў, што нафтаперапрацоўчы завод у гэтым годзе будзе загружаны на поўную магутнасьць. Нягледзячы на тое, што ў пачатку году адбылася некаторая затрымка па вядомых прычынах, па выніках першага кварталу тэмп росту выпуску таварнай прадукцыі складзе на прадпрыемстве ня менш як 110% да ўзроўню мінулага году.

Вяртаючыся да беларуска-расійскіх перамоў па пастаўках нафты, якія завяршыліся нядаўна, Уладзімер Сямашка паведаміў, што першапачаткова, ня гледзячы на наяўныя дамоўленасьці на вышэйшым узроўні аб бяспошлінных пастаўках нафты, расейскім бокам прапаноўвалася павялічыць кошт 1 тоны нафты на $ 90-100, аднак у ходзе перамоў гэтую лічбу атрымалася зьнізіць прыкладна ў 3 разы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG