Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракаповіч ня верыць у эканамічныя санкцыі з боку Эўразьвязу


Пётар Пракаповіч
Пётар Пракаповіч
Пра гэта старшыня Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Ён сказаў, што ў 21-м стагодзьдзі прымаць эканамічныя санкцыі — "гэта дзікунства".

"Ва ўмовах глябальнай эканомікі яны ня могуць прывесьці ні да чога добрага. Справа ў тым, што Беларусь сёньня мае з краінамі ЭЗ агульны гандаль на суму 15 мільярдаў. І Беларусь купляе ў ЭЗ больш, чым прадае туды. І калі краіны ЭЗ спыняць продаж Беларусі абсталяваньня, то мы зможам купіць яго ў Кітаі ці ў нейкіх іншых краінах. Але гэта будзе вельмі нявыгадна Эўропе.Тым больш што цягам гэтай пяцігодкі мы маем намер павялічыць таваразварот з Эўропай у 2—3 разы. І ўсё ж, калі санкцыі будуць прынятыя, то гэта толькі часова можа ўскладніць нашыя справы, але ня больш за тое. Мы ўжо навучыліся працаваць у падобных умовах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG