Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты адклалі візыт у Менск


Яцэк Пратасевіч
Яцэк Пратасевіч
Дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту, якая зьбіралася прыляцець у Менск 31 студзеня, адкладае амаль на месяц свой візыт. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях з Беларусьсю польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч. Прычына пераносу візыту – небясьпека перашкод з боку беларускіх уладаў.

"Не праблема прыляцець у Менск. Аднак прызямліцца ў Менску, а потым не перасекчы мяжу – гэта не рашэньне" – сказаў Яцэк Пратасевіч.

Мэта эўрапейскай дэлегацыі – азнаёміцца з умовамі ўтрыманьня арыштаваных пасьля падзеяў 19 сьнежня і сустрэчы з сем'ямі арыштаваных, юрыстамі і праваабаронцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG