Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У беларускай сыстэме кожны прэм'ер – тэхнічны"


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

27 студзеня Палата прадстаўнікоў аднагалосна дала сваю згоду на прызначэньне Міхаіла Мясьніковіча кіраўніком беларускага ўраду. Ці здольны стаць Мясьніковіч сапраўдным рэфарматарам беларускай эканомікі? Ці пажадае ён стаць публічнай фігурай альбо палічыць за лепшае "не высоўвацца"? Колькі можа пратрымацца Мясьніковіч на гэтай пасадзе? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Аляксандар Класкоўскі


Цыганкоў: Аляксандар Лукашэнка, прадстаўляючы новага прэм'ера, заявіў, што праз 5 гадоў трэба вывесьці Беларусь на сярэднеэўрапейскі ўзровень. Ці зьяўляецца Мясьніковіч тым кандыдатам, які можа забясьпечыць якасны рывок беларускай эканомікі?


Класкоўскі:
Калі казаць коратка, то справа не ў пэрсаналіях, не ў Мясьніковічы, але ў сыстэме. Як у тым савецкім анэкдоце пра сантэхніка – "тут усю сыстэму мяняць трэба". У прынцыпе, гэта рэальная задача – зрабіць дынамічны крок наперад за 5 гадоў, але дзеля гэтага патрэбныя рашучыя эканамічныя рэформы. Нібыта гэта і гучала ў Палаце (Мясьніковіч казаў пра рэструктурызацыю, гэтак далей), але праблема ў тым, што цяперашняя сыстэма ня здольная забясьпечыць карэнныя эканамічныя рэформы (тым болей сёньня. Калі ідзе фаза закручваньня шрубак).

Таму гэтыя пажаданьні выглядаюць страсеньнем паветра. Я думаю, што без карэнным зьменаў у самой сыстэме ані Мясьніковіч, ані хто іншы не забясьпечыць гэты ўзровень.

Цыганкоў: У любой краіне, дзе пачынаюцца рэформы, звычайна іх праводзяць новыя людзі. Але ў беларускім урадзе фактычна не адбылося істотных кадравых пераменаў…

Класкоўскі:
Ды і той самы Мясьніковіч – старая намэнклятурная фігура. Магчыма, ён і на гэтай пасадзе пратрымаецца шмат, але гэта больш залежыць ад кан'юнктруры. Калі, напрыклад, пад уплывам неспрыяльных вонкавых эканамічных чыньнікаў сытуацыя пагоршыцца, то прэм'ер можа стаць ахвярным казлом. Калі ж пашанцуе – можа адпрацаваць усю пяцігодку. Мяркую, і сам Лукашэнка разумее, што любы прэм'ер у нашай сыстэме – гэта прэм'ер тэхнічны.

Цыганкоў: Назіральнікі даўно адзначылі, што Лукашэнка вельмі ня любіць, калі нехта сярод уладных палітыкаў набывае грамадзкую вагу, становіцца прыкметнай асобай. Мясьніковіч будзе разумець сваю ролю, ня будзе імкнуцца станавіцца яркай палітычнай фігурай?

Класкоўскі: Пасьля тых жорсткіх урокаў, калі ўсе, хто спрабаваў гуляць сваю гульню, апынуліся за кратамі -- кожны беларускі чыноўнік, а тым больш такі дасьведчаны, як Мясьніковіч, калі і мае нейкі амбіцыі, то схавае іх глыбока ў кішэню.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG