Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скаардынуюць з ЭЗ санкцыі па Беларусі


ЗША плянуюць увесьці найбольш жорсткія дагэтуль санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта паведаміў памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан, на паседжаньні камітэту ў замежных справах Сэнату ЗША.

Гордан сказаў, што Вашынгтон зьбіраецца аднавіць санкцыі супраць дзьвюх кампаніяў Белнафтахіму "Лакафарба" і "Шкловалакно", падоўжыць дзейныя візавыя забароны і "ўвесьці дадатковыя фінансавыя санкцыі супраць асобаў і кампаніяў".

Ён дадаў, што Вашынгтону варта каардынаваць сваю палітыку з ЭЗ, які 31 студзеня мае правесьці нараду па беларускім пытаньні на міністэрскім узроўні.
XS
SM
MD
LG