Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альбанія: працяг пратэстаў


У Альбаніі прыхільнікі апазыцыйнай Сацыялістычнай партыі плянуюць правесьці сёньня марш у сталіцы краіны Тыране, каб уганараваць памяць трох пратэстоўцаў, забітых падчас акцыяў тыдзень таму. Альбанская паліцыя папярэдзіла, што ня можа гарантаваць, што пратэсты скончацца "добра".

Асьцерагаючыся гвалтоўных дзеяньняў, Эўразьвяз, ЗША і АБСЭ заклікалі сацыялістаў перагледзець рашэньне аб правядзеньні сёньняшніх пратэстаў.

АБСЭ заклікала прэм'ер-міністра Салі Бэрышу і лідэра сацыялістаў Эдзі Раму аднавіць дыялёг.
XS
SM
MD
LG