Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Том Стопард: Пэрсанальны кантакт падштурхоўвае да дзеяньня


Ангельскамоўны канал Al Jazeera English паказаў інтэрвію зь вядомым ангельскім драматургам Томам Стопардам, дзе асноўнай тэмай былі палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, "Свабодны тэатар" і роля творчых людзей у змаганьні за свабоду.

На пытаньне журналіста чаму Том Стопард зацікавіўся тэмай Беларусі, ангельскі драматург сказаў, што гэта адбылося досыць нечакана.

Стопард: "Са мной зьвязаліся забароненыя ў Беларусі акторы ("Свабоднага тэатру") і папрасілі іх падтрымаць. І я вырашыў зь імі сустрэцца. Гэта было некалькі гадоў таму. Ад таго часу я падтрымліваю зь імі адносіны. Я таксама сачыў за тым, як яны разьвівалі свой рэпэртуар.

Вельмі важны момант – пэрсанальны кантакт зь людзьмі. Гэта падштурхоўвае да асабістага ўдзелу ў іх справах. Яны былі маладыя, іх перасьледвалі, яны былі сьмелыя. І яны былі ў маім сьвеце – яны займаліся тэатрам.

Іх проста цудоўна прынялі ў ЗША. Пра іх быў вельмі добры артыкул у The New York Times. І гэта сапраўды прыцягнула да іх увагу. Людзі ўбачылі, што яны – мастакі. Што важна".

Подпіс: Рэпэтыцыі ды спэктаклі адбываюцца тайна

Подпіс: Прэзыдэнт Лукашэнка. Называе сам сябе аўтарытарным кіраўніком. Разагнаў беларускі парлямэнт у 1996 годзе. Кіруе Беларусьсю 16 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG