Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне акцыі пратэсту працягваюцца


У Емэне сёньня дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які знаходзіцца ва ўладзе болей як 30 гадоў.

Некалькі акцыяў пратэсту прайшлі ў сталіцы краіны Сане. У некалькіх гарадах на поўдні Емэну былі сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй.

Пратэстоўцы выкрыквалі антыўрадавыя лёзунгі, а таксама ўзгадвалі апошнія падзеі ў Тунісе, дзе ў выніку вулічных пратэстаў быў зрынуты прэзыдэнт Бэн Алі.

Лідэры апазыцыі цьвердзяць, што ў пятніцу акцыі пратэсту працягнуцца.

Арганізітары пратэстаў вінавацяць улады краіны ў няздольнасьці вырашыць праблемы беднасьці і карупцыі.
XS
SM
MD
LG