Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе загінулі 48 чалавек у выніку выбуху


У Багдадзе ў выніку выбуху ў шыіцкім квартале загінулі як найменей 48 чалавек. Дзесяткі людзей параненыя.

Замінаваны аўтамабіль быў падарваны пасярод шыіцкай пахавальнай працэсіі.

Выбух адбыўся ў раёне Шула на паўночным захадзе ірацкай сталіцы.

Цягам апошняга тыдню ў Іраку пры выбухах і нападах загінулі каля 200 чалавек. Апошняя успышка гвалту ізноў паставіла пад сумнеў здольнасьць уладаў краіны захоўваць бясьпеку пасьля вываду амэрыканскіх войскаў.
XS
SM
MD
LG