Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканец забіў двух пакістанцаў


Супрацоўнік консульства ЗША ў пакістанскім горадзе Лахоры застрэліў двух чалавек, якія, як ён заяўляе, напалі на яго. Паводле кіраўніка паліцыі Лахору, амэрыканец страляў па двух матацыклістах, якія напалі на ягоны аўтамабіль на скрыжаваньні. Супрацоўнік консульства, якога затрымала паліцыя, заявіў, што ягоныя дзеяньні былі самаабаронай.

Мяркуецца, што нападнікі былі рабаўнікамі. У часе інцыдэнту загінуў яшчэ мясцовы жыхар, якога зьбіў на месцы здарэньня аўтамабіль аховы амэрыканскага консульства.
XS
SM
MD
LG