Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет успамінае Галакост


Прэзыдэнты Нямеччыны і Польшчы Крыстыян Вульф і Браніслаў Камароўскі сёньня ў Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах, якія адбудуцца на тэрыторыі былога нацысцкага лягеру Аўшвіц-Біркенаў на поўдні Польшчы.

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньяху ўчора заклікаў міжнародную грамадзкасьць зразумець урокі падзеяў Галакосту. У выступе перад парлямэнтам ён абвінаваціў іранскае кіраўніцтва ў падбухторваньні да новага генацыду габрэйскага народу. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад шматкроць адмаўляў факт Галакосту.
XS
SM
MD
LG