У артыкуле 106 Канстытуцыі запісана: "Прэм'ер-міністар прызначаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў". Далей у гэтым жа артыкуле гаворыцца, што калі палата двойчы адмовіцца падтрымаць кандыдатуру кіраўніка ўраду, то прэзыдэнт мае права распусьціць палату і прызначыць новыя выбары.
Зразумела, што пры цяперашнім складзе Палаты прадстаўнікоў такі сцэнар фактычна немагчымы. Дый некаторыя дэпутаты, зь якімі мне давялося паразмаўляць, кажуць, што ў Міхаіла Мясьніковіча ёсьць шмат прывабных рысаў. Напрыклад, старшыня камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасьці Яўген Арцюшэнка адзначае:
"Па-першае, гэта стары вытворчы дзеяч. Ён выйшаў з той сыстэмы, якая мела дастасаваньне да рэальнага жыцьця. Гэта міністар з савецкага рэзэрву. Яшчэ з тых часоў, калі была дастаткова сур'ёзна пастаўленая праца з кадрамі. Менавіта з пункту гледжаньня адбору кадраў.
З другога боку, Мясьніковіч апошнім часам досыць актыўна рухаў рэчы, зьвязаныя з інавацыйным разьвіцьцём краіны. У яго моцная аналітыка з разуменьнем таго, што ў Беларусі абмежаваныя рэсурсы. І толькі праз інавацыйную дзейнасьць мы можам выйсьці наперад".
А вось у эканаміста Мечыслава Бурака іншае ўяўленьне пра новага прэм'ера. Ён мяркуе, што Мясьніковіч сваімі поглядамі застаўся ў мінулым:
"Я яго сёньняшніх поглядаў на жыцьцё ня ведаю. Хай ён публічна прадставіць новае бачаньне жыцьця, што мы будзем рабіць далей. Баюся, што ён зноў будзе гаварыць: будзем уздымаць МАЗ, трактарны...".
Міхаіл Мясьніковіч — ужо шосты кіраўнік ураду пры Аляксандру Лукашэнку. А першым прэм'ерам яшчэ ў 1994 годзе быў Міхаіл Чыгір. Пра Міхаіла Мясьніковіча ён кажа так:
"Хацелася б пажадаць яму байцоўскіх якасьцяў у барацьбе з Адміністрацыяй прэзыдэнта. Таму што апошнім часам урадавыя функцыі шмат у чым перайшлі туды. І таму трэба жорстка настойваць на тым, што ўрад павінен быць самастойны, каб самастойна прымаў рашэньні і самастойна праводзіў іх у жыцьцё.
Мясьніковіч даўно працуе ва ўладных структурах Беларусі. Добра ведае ўсё тайныя і яўныя хады".
Папярэднікамі Міхаіла Мясьніковіча ва ўрадах Лукашэнкі былі таксама Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі і Сяргей Сідорскі.
Сёньня ж дэпутаты зьбіраюцца абраць новага кіраўніка міжнароднай камісіі. Сяргей Маскевіч, які раней займаў гэтую пасаду, цяпер, як вядома, працуе міністрам адукацыі.