Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Ноччу сьнегапад, днём без ападкаў, тэмпэратура -7 – -9 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, пазачарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў: разгляд пытаньня аб прызначэньні прэм'ер-міністра.

Менск, брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэя Савіных.

Менск, нацыянальны прэсавы цэнтар: прэсавая канфэрэнцыя "Дзейнасьць органаў пракуратуры па ўмацаваньні законнасьці і правапарадку ў краіне ў 2010 годзе".

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Вашынгтон: у падкамітэце эўрапейскіх справаў міжнароднай камісіі сэнату ЗША – слуханьні па сытуацыі у Беларусі.

Асьвенцім: прэзыдэнты Польшчы і Нямеччыны разам з ахвярамі Галакосту возьмуць удзел у цырымоніі на месцы былога нацысцкага канцлягеру.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1527: перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім над войскам крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы.

1880: Томас Эдысан патэнтуе электрычную лямпачку.

1904: Пачатак расейска-японскай вайны.

1906: Эсэр Іван Пуліхаў разам з Аляксандрай Ізмайловіч зрабіў замах на менскага губэрнатара Паўла Курлова.

1908: Выйшаў першы нумар газэты "Минский курьер".

1913: Адбылася першая пастаноўка знакамітай камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка». У Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка паставіў п'есу Алесь Бурбіс.

1924: Пахаваньне кіраўніка савецкай дзяржавы Ўладзімера Леніна.

1944: Поўнае зьняцьце блякады Ленінграду.

1945: Савецкая Армія вызваляе вязьняў Асьвенціму.

1973: Падпісаны парыскія пагадненьні аб спыненьні вайны і аднаўленьні міру ў Віетнаме.

2009: Памесным саборам РПЦ мітрапаліт Кірыл абраны патрыярхам маскоўскім і ўсяе Русі.

Нарадзіліся:

1756: Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар (пам. 5.12.1791).

1775: Фрыдрых Вільгельм Шэлінг, нямецкі філёзаф (пам. 20.8.1854).

1826: Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, расейскі пісьменьнік (пам. 10.5.1889).

1832: Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік і матэматык (пам. 14.1.1898).

1836: Леапольд фон Захер-Мазох, аўстрыйскі пісьменьнік (пам. 9.3.1895).

1859: Вільгельм II, германскі імпэратар і прускі кароль (пам. 4.6.1941).

1935: Зіновій Бабій, беларускі і ўкраінскі сьпявак (пам. 27.07.1984).

Памерлі:

1901: Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар (нар. 1813).

1940: Ісак Бабель, савецкі пісьменьнік, расстраляны (нар. 1894).

2009: Джон Апдайк, амэрыканскі пісьменьнік (нар. 1932).

2010: Джэром Дэйвід Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік (нар. 1919).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень ахвяраў памяці Галакосту.

Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія – Дзень сьвятога Савы.

Грузія – Дзень сьвятой Ніно, асьветніцы Грузіі.

МІНУС 365:


Крэатыўны хаос: Беларусь у новай палітыцы Эўразьвязу

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


— Ці не падкажаце вы, куды адсюль ісьці?
— Гэта залежыць ад таго, куды ты хочаш патрапіць, — адказаў Кот.
— Ды мне, бадай, бяз розьніцы, — разважыла Аліса.
— Тады ўсё роўна куды, — сказаў Кот.
— ...калі я толькі куды патраплю, — патлумачыла Аліса.
— Куды-небудзь пэўна што патрапіш, — запэўніў яе Кот, — калі толькі будзеш ісьці досыць доўга.


Льюіс Кэрал, Аліса ў краіне цудаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG