Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паласе Газы мітынг супраць Махмуда Абаса


У Паласе Газы ў сераду тысячы прыхільнікаў групоўкі Хамас выйшлі на дэманстрацыю пратэсту, і зьвінавацілі у “здрадзе” кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абуса і яго прыхільнікаў.

Дэманстрацыя арганізаваная пасьля нядаўняга паведамленьня катарскага тэлеканала “Аль-Джазіра” аб тым, што ў часе перамоваў з Ізраілем палестынскі лідэр прапанаваў нашмат большыя саступкі адносна Ерусаліму і вяртаньня палестынскіх уцекачоў, чым было вядома дагэтуль.

Махмуд Абас заявіў, што “Аль-Джазіра” перадала несапраўдныя зьвесткі.
XS
SM
MD
LG