Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Калюмбіі загінулі 20 гарнякоў


У Калюмбіі ў выніку выбуху на вугальнай шахце на паўночным усходзе краіны загінулі як найменей 20 чалавек. 6 гарнякоў параненыя. Раней паведамлялася, што 16 гарнякоў аказаліся заблякаваныя ў капальні, але шанцаў знайсьці іх няшмат.

Прычынай выбуху, паводле папярэдніх дадзеных, стала вялікая канцэнтрацыя мэтану ў капальні.

Калюмбія – пятая ў сьвеце краіна па аб’ёмам здабычы вугля. Колькасьць аварыяў у шахтах тут цягам пошніх гадоў зьменшылася, аднак на невялікіх неглыбокіх шахтах аварыі дасюль здараюцца часта.
XS
SM
MD
LG