Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце працягваюцца пратэсты


У Эгіпце другі дзень працягваюцца антыўрадавыя акцыі пратэсту. Нягледзечы на забарону ўладаў, сотні дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Каіру, Суэцу, Александрыі, іншых гарадоў. Паводле афіцыйных зьвестак, 860 удзельнікаў акцыяў былі затрыманыя цягам апошніх двух дзён. Каля 600 чалавек затрыманыя ў Каіры.

Напярэдадні ў часе сутыкненьняў пратэстоўцаў з паліцыяй ў Эгіпце загінулі як найменей 4 чалавекі, у іх ліку 1 паліцыянт.

У Эгіпце перакрыты доступ да сацыяльных сетак ў інтэрнэце Facebook і Twitter, з дапамогай якіх апазыцыйныя актывісты каардынавалі свае дзеяньні.

Пратэстоўцы заяўляюць, што Эгіпет павінен браць прыклад з Тунісу, дзе масавыя пратэсты прывялі да бегства прэзыдэнта Бэн Алі.
XS
SM
MD
LG