Міністар замежных спраў Канады Лоўрэнс Кэнан запэўніў старшыню Раду БНР Івонку Сурвілу у намеры спрыяць дэмакратызацыі Беларусі.
У сваім лісьце міністар замежных спраў Канады згадвае зварот да яго Івонкі Сурвілы 19 сьнежня, адразу пасьля падзеяў у Менску і піша, што “занепакоены гвалтам і арыштамі дэманстрантаў і кандыдатаў ад апазыцыі. Як Вы ведаеце, я зрабіў некалькі публічных заяваў і выказаў глыбокую занепакоенасьць ураду Канады вынікамі выбараў, асудзіў гвалт і запатрабаваў вызваліць лідэраў апазыцыі. Я таксама выказаў глыбокую занепакоенасьць з прычыны стану спадара Някляева”.
“Канада па-ранейшаму застаецца актыўнай прыхільніцай захаваньня правоў чалавека і дэмакратызацыі ў Беларусі. Мы будзем працягваць сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі і будзем супрацоўнічаць з краінамі-аднадумцамі і міжнароднымі арганізацыямі ў справе падтрымкі мірнага разьвіцьця дэмакратыі”, – піша ў лісьце да старшыні Рады БНР міністар замежных спраў Канады.