Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланец ЭЗ наведвае Альбанію


Прадстаўнік Эўразьвязу Міраслаў Лайчак сёньня наведвае Альбанію ў спробе аслабіць напружанасьць у гэтай краіне, якая ўзьнікла пасьля таго, як у часе антыўрадавых дэманстрацыяў у пятніцу ў Тыране загінулі тры ўдзельнікі акцыі. Амбасадар ЗША ў Альбаніі ўчора прапанаваў паслаць у Альбанію экспэртаў для правядзеньня расьсьледаваньня гібелі дэманстрантаў.

Улады лічаць, што непарадкі былі справакаваныя самімі маніфэстантамі. Лідэры апазыцыі сьцьвярджаюць, што паліцыя першай пачала страляць па дэманстрантах. Акцыі пратэсту адбываюцца з патрабаваньнямі спыніць карупцыю ва ўрадзе і правесьці новыя, сумленныя паарлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG