Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 чалавек затрыманыя за напад на расейскую амбасаду


Пяць грамадзянаў Беларусі, якія маюць дачыненьне да нападу на расейскую амбасаду ў Менску ў мінулым годзе, узятыя пад варту.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

Яшчэ адзін чалавек, па яго словах, знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.

Паводле інфармацыі Куляшова, гэта маладыя людзі, якія прылічваюць сябе да анархісцкага руху. Міністар паведаміў, што яны маюць дачыненьне і да нападу на будынкі Міністэрства абароны Беларусі, Дом прафсаюзаў і Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў ў Менску.

30 жніўня 2010 зламысьнікі кінулі на тэрыторыю расейскай амбасады ў Менску бутэлькі з запальнай сумесьсю, у выніку чаго загарэўся службовы аўтамабіль "Мазда-3". На месцы здарэньня была знойдзеная шкляная бутэлька ёмістасьцю 0,33 літра з рэшткамі гаручай сумесі і аскепкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кнота. Па факце інцыдэнту была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG