Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: пратэсты забароненыя


Улады Эгіпту забаранілі правядзеньне ў краіне акцыяў пратэсту. Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як паліцыя разагнала шматтысячную дэманстрацыю з выкарыстаньнем сьлезацечнага газу і дубінак. У заяве міністэрства ўнутраных справаў адзначаецца, што ўдзельнікі несанкцыянаваных дэманстрацыяў будуць затрыманыя і адкажуць перад законам.

Маніфэстанты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які знаходзяцца ва ўладзе амаль 30 гадоў. Людзі абвінавачваюць яго ў карупцыі і абураюцца нізкім узроўнем жыцьця.

У аўторак антыўрадавыя выступы адбыліся і ў шэрагу іншых гарадоў краіны. Два дэманстранты і паліцыянт загінулі ў сутычках. Удзельнікі акцыяў заяўлялі, што іх натхніў прыклад Тунісу, дзе ў выніку нядаўніх масавых хваляваньняў быў зрынуты прэзыдэнт Бен Алі.
XS
SM
MD
LG