У Маскоўскім судзе Берасьця завяршыўся папярэдні разгляд пазову газэты "Знамя юности" да яе былога карэспандэнта па Берасьці Алеся Леўчука.
Выданьне абвінавачвае Алеся ў тым, што сваімі выказваньнямі на Радыё Свабода і ва ўласным блогу ён нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі газэты. Акрамя таго, рэдакцыя інкрымінуе яму і паклёп. Рэдакцыя патрабуе абвяржэньня інфармацыі ў электронным і папяровым выданьнях "Знамени юности".
Алесь Ляўчук не пагаджаецца з гэтым і мяркуе, што прычынай яго звальненьня стала адмова нэгатыўна пісаць пра Плошчу і апазыцыйных палітыкаў.
Суд выслухаў бакі і прызначыў судовае паседжаньне на 18 лютага.